BE RU EN

Вэнс: Вызначаем графік, калі могуць сустрэцца Трамп, Пуцін і Зяленскі

  • 10.08.2025, 18:58

Вашынгтон вядзе працу над трохбаковай сустрэчай.

ЗША працуюць над тым, каб арганізаваць сустрэчу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Таксама вядзецца праца над арганізацыяй трохбаковай сустрэчы.

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс, паведамляе Clash Report.

Са слоў Вэнса, ЗША зараз працуюць над тым, каб арганізаваць сустрэчу Зяленскага і дыктатара, дзе абодва змогуць дамовіцца аб міры.

«ЗША зараз плануюць сустрэчу Пуціна і Зяленскага, каб абмеркаваць спыненне канфлікту (вайны ва Украіне, - рэд.). Мы ўсё яшчэ на этапе вызначэння графіка, калі могуць сустрэцца Трамп, Пуцін і Зяленскі», - заявіў ён.

Апошнія навіны