BE RU EN

Зяленскі пагаварыў з прэзідэнтамі Азербайджана і Казахстана

  • 10.08.2025, 17:19

Што абмяркоўвалі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас тэлефоннай размовы з азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым павіншаваў яго з дамоўленасцямі, дасягнутымі з Арменіяй. Аб гэтым украінскі лідар паведаміў у Telegram-канале.

"Спадзяемся, усё спрацуе", - сказаў ён.

Украінскі лідар таксама паінфармаваў Аліева аб кантактах з партнёрамі па мірных дамоўленасцях.

Акрамя таго, Баку і Кіеў абмеркавалі энэргетычнае супрацоўніцтва - "значных вынікаў удалося дасягнуць", падкрэсліў Зяленскі.

Таксама 10 жніўня Зяленскі правёў гутарку з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жомартам Такаевым і падзякаваў калезе за падтрымку суверэнітэту Украіны.

"Падчас гутаркі былі абмеркаваны перспектывы ўрэгулявання канфлікту вакол Украіны", - паведаміла прэс-служба кіраўніка Казахстана.

Такаеў адзначыў, што тэрытарыяльнае пытанне нярэдка становіцца непераадольнай перашкодай на шляху да перамір'я.

8 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які прыняў у Белым доме прэзідэнта Ільхама Аліева і прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна, заявіў, што бакі абавязваюцца аднавіць дыпламатычныя дачыненні, назаўжды спыніць усе баявыя дзеянні і паважаць тэрытарыяльную цэласнасць адзін аднаго. Пазней быў апублікаваны тэкст дэкларацыі, падпісанай трыма лідарамі.

Апошнія навіны