BE RU EN

УСУ ўразілі камандны пункт РФ у Херсонскай вобласці

  • 10.08.2025, 16:20

Ліквідавана амаль 25 акупантаў.

Паветраныя сілы Украіны паразілі камандны пункт расейскага батальёна ў раёне Алешак у Херсонскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе УСУ ў нядзелю, 10 жніўня.

«Высокадакладным бомбавым ударам Паветраных сіл Украіны паспяхова пашкоджаны камандны пункт батальёна акупантаў у раёне Алешак», - гаворыцца ў паведамленні.

Папярэдне, было знішчана амаль 25 расейцаў, сама меней 11 атрымалі раненні.

Сярод ліквідаваных акупантаў, паводле звестак разведкі, ёсць камандзір, начальнік штаба, начальнік інжынернай службы і камандзір аднаго са ўзводаў батальёна.

«Акупанты ніколі не будуць мець спакою на нашай зямлі!» - дадалі ў Генштабе.

10 жніўня ў Генштабе таксама паведамілі, што за дзень расейцы страцілі арыентыровачна 950 вайскоўцаў, а таксама:

адзін танк,

чатыры баявыя браняваныя машыны,

70 артылерыйскіх сістэм,

чатыры РСЗА,

140 БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню,

адну крылатую ракету,

136 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў.

Апошнія навіны