BE RU EN

Генштаб УСУ пацвердзіў атаку на Саратаўскі НПЗ

  • 10.08.2025, 15:52

Зафіксаваныя выбухі і пажары.

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў Telegram пацвердзіў атаку на Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод Расеі ў ноч на 10 жніўня.

«Сёння ўначы Сілы беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны, ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі сіл абароны, нанеслі ўдар па Саратаўскім нафтаперапрацоўчым заводзе», – праінфармавалі ў Генштабе.

У выніку трапляння БПЛА на тэрыторыі прадпрыемства зафіксаваныя выбухі і пажар. Вайсковыя падкрэслілі, што працягваюць ужываць захады для зніжэння вайскова-эканамічнага патэнцыялу РФ з мэтай прымусіць спыніць узброеную агрэсію супраць Украіны.

«Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод з'яўляецца адным з ключавых аб'ектаў паліўнай інфраструктуры Расейскай Федэрацыі, задзейнічаных у забеспячэнні акупацыйных войск нафтапрадуктамі. Яго гадавая магутнасць перапрацоўкі складае да 7 млн тон нафты. [...] Кожны пашкоджаны аб'ект на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, задзейнічаны ў забеспячэнні яе злачыннай вайны супраць Украіны, набліжае нас да справядлівага міру», - адзначылі ва УСУ.

Апошнія навіны