BE RU EN

МАЗ выпаў з ТОП-5 продажу цяжкіх грузавікоў у Расеі

  • 10.08.2025, 15:24

Адгрузкі беларускага завода значна зменшыліся.

Продажы цяжкіх грузавікоў МАЗ у Расеі за першыя сем месяцаў 2025 года зменшыліся на 36% у параўнанні з такім жа перыядам 2024 года. Пры гэтым, МАЗ упершыню за некалькі апошніх гадоў выпаў з ТОП-5 продажу ў Расеі, піша «Еўрарадыё».

Усё гэта адбываецца на фоне імклівага падзення аб'ёмаў продажу ў Расеі цяжкіх грузавікоў масай звыш 16 тон за першыя сем месяцаў 2025 года. Паводле звестак «Автостата», агульны аб'ём рэалізацыі новых аўтамабіляў склаў усяго 26652 адзінкі, што на 57% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Апошнія навіны