BE RU EN

Украінскія воіны вызвалілі Бяссалаўку ў Сумскай вобласці

  • 10.08.2025, 11:11

Населены пункт цалкам зачышчаны ад ворага.

Украінскія вайскоўцы вызвалілі і зачысцілі ад расейскіх акупантаў сяло Бяссалаўку. Населены пункт знаходзіцца ў Сумскай вобласці ля мяжы з РФ.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

«Сілы абароны Украіны вызвалілі і цалкам зачысцілі ад расейскіх акупантаў населены пункт Бяссалаўку Сумскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведаміў Генштаб УСУ, да аперацыі былі прыцягнутыя падраздзяленні 33-га асобнага штурмавога палка і 24-га асобнага штурмавога батальёна.

Падчас баявых дзеянняў украінскія воіны ліквідавалі 18 расейскіх захопнікаў.

Апошнія навіны