«Віцебск» разграміў БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі
- 1.08.2025, 21:29
Гэта першая гасцявая перамога віцебчукоў з 1998 года.
Матчам у Барысаве пачалося другое кола чэмпіянату Беларусі ў футболе ў Найвышэйшай лізе. На Барысаў-Арэне «Віцебск» разграміў БАТЭ з лікам 5:1.
Адзначым, што гэта першая гасцявая перамога «Віцебска» над БАТЭ з 1998 года. Гэта другая хатняя параза з такім рахункам для барысаўчанаў гэтым летам. 14 чэрвеня яны былі буйна бітыя «Нёманам».
На матч зазірнулі беларускія хакеісты з НХЛ Аляксей і Ілля Протасы.