BE RU EN

Расейцы ўдарылі па вакзале ў Сумах

  • 1.08.2025, 21:17

Пашкоджаны цягнік з людзьмі.

Расейскія войскі ўвечары 1 жніўня нанеслі ўдар па чыгуначным вакзале ў Сумах. У выніку абстрэлу пашкоджаны цягнік з пасажырамі.

Пра гэта паведамляе «Укрзалізніца».

«Сумы зноў пад варожым абстрэлам. Наступствы ўдараў – у тым ліку і на сумскім вакзале», – гаворыцца ў паведамленні.

Як расказалі ва УЗ, у выніку ўдару пашкоджаныя вокны ў цягніку №45 Харкаў – Ужгарад. Пасажыры цягніка цэлыя, чыгуначнікі аператыўна перавялі іх у іншыя вагоны. Цягнік прадаўжае рух паводле графіку.

Паводле словаў кіраўніка Сумскай АВА Алега Грыгарава, вораг атакаваў вакзал двума беспілотнікамі.

Апошнія навіны