Джокавіч стаў інвестарам французскага футбольнага клубу
- 1.08.2025, 21:03
Сярод новых інвестараў таксама два былыя гоншчыкі Формулы-1.
Бразільскі венчурны фонд OutField стаў суўладальнікам французскага футбольнага клубу «Ле-Ман». Пра гэта паведамляецца на сайце каманды.
Сярод інвестараў серб Новак Джокавіч, былая першая ракетка свету, а таксама два былыя гоншчыкі «Формулы-1» – бразілец Феліпэ Маса і датчанін Кевін Магнусэн.
«Ле-Ман» заснаваны ў 1985 годзе, у наступным сезоне каманда будзе выступаць у другім у сіле дывізіёне чэмпіянату Францыі.
«Сёння я рады абвясціць пра прыход нашага новага фінансавага партнёра. Вы ведаеце маю любоў да футболу, і хто, як не бразільская каманда, сімвалізуе ў свеце футболу выдатную гульню? Асаблівасць гэтага фонду таксама заключаецца ў тым, што ён прываблівае спартоўцаў высокага ўзроўню. Такім чынам, Новак Джокавіч, Феліпэ Маса і Кевін Магнусэн стануць часткай гэтай прыгоды», – сказаў Цьеры Гомес, прэзідэнт і ўладальнік «Ле-Мана».