BE RU EN

Лукашэнка павучае Трампа

  • 1.08.2025, 18:12

Дыктатар заявіў, што прэзідэнту ЗША «ўказваць не атрымаецца».

Аляксандр Лукашэнка павучае Трампа. Дыктатар заклікаў прэзідэнта ЗША быць акуратным, калі ён хоча міру ва Украіне.

«Калі Трамп хоча міру ва Украіне, ён павінен акуратна падключацца да ўрэгулявання. Указваць не атрымаецца», — сказаў узурпатар падчас нефармальнай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на востраве Валаам (трансляцыю вёў тэлеканал «Расія 24»).

Таксама ён заклікаў бакі «не кідаць камяні адзін у аднаго», а сесці за стол перамоваў. Галоўнае, на думку Лукашэнкі, устараніць кардынальныя разыходжанні ў мемарандумах Расеі і Украіны, якія яны прадставілі адзін аднаму на перадапошняй сустрэчы ў Стамбуле.

Апошнія навіны