Reuters: Даляр ЗША дасягнуў новых максімумаў
- 1.08.2025, 17:36
На швайцарскі франк і канадскі даляр паўплывалі мыты.
Амерыканскі даляр прадэманстраваў самы імклівы рост у тыдзень за амаль тры гады ў адносінах да іншых асноўных валютаў. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў новыя мыты для дзясяткаў гандлёвых хаўруснікаў.Таму некаторыя валюты ўпалі.
Выданне Reuters (пераклад – “Уніян”) піша, што некаторыя валюты краін, якія пацярпелі больш за ўсё, рэзка ўпалі. Швайцарскі франк дасягнуў самага нізкага ўзроўню за шэсць тыдняў, а канадскі даляр губляе пазіцыі сёмы тыдзень запар.
Даляр таксама ўмацаваўся ў адносінах да іншых валют не толькі праз мыты. Ена наблізілася да наймацнейшага падзення за тыдзень.
Умацаванне даляра ў гэтым месяцы, як мяркуюць інвестары,тлумачацца тым, што мыты Трампа не паўплывалі на эканоміку і пакуль не прывялі да рэзкага росту інфляцыі.
Індэкс даляра, які адсочвае курс амерыканскай валюты ў адносінах да кошыка з шасці іншых валют, гэтым тыднем можа вырасці на 2, 4%, што стане найлепшым штотыднёвым паказчыкам з верасня 2022 года, калі ён вырас на 3, 1%. Апошні раз ён вырас на 0,1% да 100,13. Гэта максімальны паказчык з канца траўня.