BE RU EN

Дзіця з Гомеля атрымала траўму праз карусель у дзіцячым цэнтры

  • 1.08.2025, 15:10

Маці надумала шукаць справядлівасці - і перамагла.

Маці трохгадовага хлопчыка з Гомеля падала ў суд пасля таго, як ейны сын атрымаў траўму ў адным з дзіцячых забаўляльных цэнтраў восенню 2024 года. Як паказанаў пазове, дзіця пацярпела ад удару каруселі.

Жанчына запатрабавала кампенсаваць 95 рублёў, выдаткаваныя на абследаванне і лячэнне, а таксама 5 000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Праверка паказала, што ў гульнявой зале эксплуатавалася карусель з пашкоджаным пакрыццём, а ў канструкцыі былі вострыя элементы, якія і нанеслі траўму. Гэта пацвердзілі спецыялісты абласной інспекцыі дзяржаўнага нагляду і стандартызацыі. У выніку цэнтр атрымаў прадпісанне аб забароне выкарыстання небяспечнага абсталявання.

Кіраўніка ўстановы таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Па выніках судовага разбору ўстанову абавязалі выплаціць сям'і 95 рублёў у якасці кампенсацыі матэрыяльнай шкоды і 1 000 рублёў за маральную шкоду.

Апошнія навіны