Якое надвор'е чакае беларусаў у выходныя
- 1.08.2025, 14:54
Прагноз на 2-4 жніўня.
2 жніўня надвор'е ў Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і ўдзень па заходняй палове рэспублікі адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца ноччу невялікая, днём пераменная воблачнасць. Уночы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўначы слабы, удзень ад слабага да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10..+ 16°С, максімальная ўдзень +23..+29°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.
3 жніўня ноччу надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, толькі па захадзе, а ўдзень у многіх раёнах адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які змяшчаецца з Карпат. Чакаецца пераменная воблачнасць, уночы месцамі па захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Удзень у асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. Уночы і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер няўстойлівы ад слабага да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы+10… +16, максімальная ўдзень +23…+30°С.
4 жніўня ноччу па захадзе, удзень па заходняй палове краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, на астатняй частцы тэрыторыі надвор'е будзе вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць, уночы па захадзе, удзень пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Удзень месцамі па Гарадзенскай вобласці будуць адзначацца моцныя дажджы. У асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. Уночы і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ад слабага да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +12..+18°С, максімальная ўдзень ад + 21°С па захадзе да +29°С па ўсходзе краіны.