Буйны банк увёў абмежаванне на зняцце гатоўкі з карткі
- 1.08.2025, 14:37
Яно пачне дзейнічаць з панядзелка.
«Беларусбанк» заявіў аб абмежаванні на зняцце гатоўкі з картка з 4 жніўня 2025 года. Падрабязнасці апублікавалі ў прэс-службе банка.
У фінансавай установе ўдакладнілі, што з 4 жніўня ў выпадку зняцця гатоўкі ў банкаматах і аддзяленнях з выкарыстаннем токенаў картак «Беларусбанка», якія былі згенераваныя ў мабільных аплатных сэрвісах, на працягу дня можна будзе атрымаць не больш за 600 рублёў з картак «Аксаміт» і не больш за 1 000 рублёў з іншых картак банка.
У прэс-службе звярнулі ўвагу, што названыя ліміты можна зняць. Для гэтага беларусам неабходна патэлефанаваць у кантакт-цэнтр па нумары 147 ці ж прыйсці ў аддзяленне банка з заявай. Усе змены, падкрэсліваюць у «Беларусбанку», накіраваныя на абарону грошай.