У Кіеве закончылі выратавальную аперацыю
- 1.08.2025, 11:38
Зяленскі агучыў колькасць загінулых.
У выніку расейскага ўдару па Кіеве ўночы 31 ліпеня загінуў 31 чалавек, сярод якіх пяцёра дзяцей. Самаму малодшаму дзіцяці было ўсяго два гады. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Telegram.
Міністр унутраных спраў Ігар Кліменка паведаміў яму, што ў Кіеве працягваюцца аварыйна-аднаўленчыя работы на месцах, пацярпелых ад учорашняй атакі.
Пошукава-выратавальная аперацыя закончаная. Акрамя дзясяткаў загінулых, вядома і пра 159 параненых, сярод якіх 16 дзяцей. Ім надаюць усю неабходную медыцынскую дапамогу.
"Зноў такі подлы ўдар Расеі паказвае, што неабходны дадатковы ціск на Маскву і санкцыі. Як бы ні адмаўлялі ў Крамлі іх дзейснасць, яны працуюць і павінны быць мацнейшымі - біць па ўсім, што дазваляе працягваць такія ўдары. І вельмі важна, каб свет пра іх не маўчаў. Я дзякую ўсім, хто падтрымаў нашых людзей. Мы цэнім тое, што прэзідэнт Трамп, лідары Еўропы, іншыя нашы партнёры выразна бачаць тое, што адбываецца і асуджаюць Расею», - дадаў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі таксама паведаміў, што толькі ў ліпені расейцы выкарысталі супраць Украіны больш за 5100 кіраваных авіяцыйных бомбаў, больш за 3800 “шахедаў”, амаль 260 ракет розных тыпаў, з іх 128 – гэта балістыка.
"Спыніць гэта можна толькі разам: Амерыка, Еўропа, іншыя глабальныя суб'екты. Кожнае наша ўзаемадзеянне важнае. Кожны дзень важны. Дзякуй усім, хто дапамагае Украіне", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.