BE RU EN

Трамп пацвердзіў увядзенне жорсткіх санкцый супраць РФ пасля заканчэння ўльтыматуму

  • 1.08.2025, 9:28

Прэзідэнт ЗША назваў удар па Кіеве «агідным».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рэзка асудзіў удар Расеі па Кіеве, у выніку якога загінулі 28 чалавек і амаль 160 пацярпелі. «Тое, што робіць Расея, — гэта агідна... я казаў, што калі прыйду да ўлады, то паспрабую гэта спыніць, але лічу яе дзеянні вельмі сумнымі», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Белым доме.

Трамп таксама заявіў, што зробіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі пасля заканчэння 10-дзённага тэрміну. «Накладзём санкцыі ... я ведаю больш за ўсіх пра санкцыі і тарыфы. Не ведаю ці будзе гэта мець эфект, але мы гэта зробім», — паабяцаў ён.

Трамп падкрэсліў, што вайну трэба спыніць. «Цяпер гінуць па 7 тысяч салдат на тыдзень, украінскіх і расейскіх... таксама гінуць людзі ў гарадах, таму што Пуцін абстрэльвае іх ракетамі. Я разглядаю гэта як ганьбу», - адзначыў амерыканскі лідар.

Трамп таксама паведаміў, што неўзабаве Расею наведае ягоны спецпасланнік на Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф. Гэта будзе яго пяты візіт. Апошні раз Уіткаф прыязджаў у Маскву для сустрэчы з Пуціным у красавіку.

28 ліпеня Трамп заявіў, што наважыў зменшыць пазначаны ім тэрмін, адведзены на дасягненне міру ва Украіне, з 50 дзён да 10, патлумачыўшы гэта расчараваннем дзеяннямі Пуціна: прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што Расея прадаўжае эскалацыю і наносіць удары па мірных украінскіх гарадах, нягледзячы на намаганні Вашынгтона.

Ультыматум заканчваецца 8 жніўня. Пасля ЗША маюць намер увесці другасныя санкцыі - мыты сумай 100% супраць Расеі і яе гандлёвых партнёраў. У Крамлі на гэта заявілі, што пасля пачатку вайны ў краіны выпрацаваўся «імунітэт» да эканамічных абмежаванняў.

Апошнія навіны