УСУ знішчылі расейскія танкі па наводцы «знутры»
- 1.08.2025, 8:42
Расейцы перадаюць украінскім вайскоўцам звесткі аб тэхніцы і штабах.
Украінскія вайскоўцы ліквідавалі расейскія танкі на Запарожскім кірунку дзякуючы інфармацыі ад акупантаў.
Пра гэта паведамляе партызанскі рух «АТЭШ».
Агент руху «АТЭШ»са складу 57 асобнай брыгады зафіксаваў і аператыўна перадаў каардынаты замаскаваных танкаў Т-62, размешчаных на Запарожскім кірунку. Гэта дазволіла сілам абароны Украіны хутка адрэагаваць і правесці адпаведныя мерапрыемствы для нейтралізацыі варожай тэхнікі.
«Асаблівае значэнне мае той факт, што ўсё больш расейскіх вайскоўцаў усведамляюць злачынны характар вайны і выказваюць гатоўнасць супрацоўнічаць», - пішуць у «АТЭШ».
Апошнія тыдні былі зафіксаваныя выпадкі перадачы інфармацыі аб перамяшчэнні тэхнікі, месцазнаходжанні камандных пунктаў, а таксама пра выпадкі сабатажу загадаў і наўмыснага вываду тэхнікі з ладу.