У Крамлі занерваваліся праз пастанову Трампа аднавіць пастаўкі зброі Украіне
- 8.07.2025, 15:28
Пяскоў знайшоў яшчэ аднаго «вінаватага».
У Крамлі мяркуюць, што пастанова Дональда Трампа аднавіць пастаўкі зброі Украіне такая, што не будзе спрыяць спробам мірнага ўрэгулявання.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар расейскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў, інфармуе Цензор.НЕТ.
Паводле ягоных словаў, Крэмль зразумеў, што пастаўкі зброі Украіне прадаўжаюцца.
«Відавочна, што і еўрапейцы актыўна ўдзельнічаюць у тым, каб напампоўваць Украіну ўзбраеннямі», – сказаў Пяскоў.
Таксама ён заявіў, Крэмль мяркуе, што дзеянні Трампа «не ляжаць у рэчышчы спробаў спрыяць мірнаму ўрэгуляванню».
Пяскоў думае, што еўрапейцы выбралі лінію, накіраваную на «прадаўжэнне баявых дзеянняў».