BE RU EN

Турысты заўважылі ў беларускім лесе рысь з дзіцянятамі

  • 7.07.2025, 22:45

Відэафакт.

Турысты падчас шпацыру па пешаходным турыстычным маршруце з Івянца ў Ракаў сустрэлі рысь з дзіцянятамі. Відэа з жывёламі было апублікаванае ў Instagram.

У роліку відаць, як трое рысянятаў выбягаюць з зарасніку проста да людзей.

«Убачыўшы гэтых мілых зверанятаў, адразу ж надумаў шукаць іх маці, шмат часу на гэта не спатрэбілася», – падпісаў відэа мужчына.

Маці сямейкі была зусім недалёка – яна ўважліва назірала за людзьмі з зарасніку, з якога выбеглі дзіцяняты.

Убачыўшы маці рысянятаў, мужчына, які здымае відэа, прапанаваў сваёй спадарожніцы сыходзіць.

Апошнія навіны