BE RU EN

Раку Сену адкрылі для грамадскага купання пасля 100-гадовай забароны

  • 5.07.2025, 13:30

Некалькі дзясяткаў плыўцоў пад наглядам ратавальнікаў сёння нырнулі ў ваду.

Жыхары і госці Парыжа з суботы могуць купацца ў рацэ Сене, улады французскай сталіцы дазволілі гэта пасля больш як векавой забароны.

Пра гэта паведамляе агенцтва AFP.

Некалькі дзясяткаў плыўцоў прыбылі да месца заходжання ў Сену а 8-й (9-я паводле Менску) і пад пільным наглядам ратавальнікаў нырнулі ў ваду.

Першыя плыўцы ў размове з журналістамі заявілі, што вада ў Сене «вельмі гарачая».

Парыжане і госці горада могуць паплаваць на марской базе Брас-Мары ў гістарычным цэнтры горада, а таксама ў раёнах Грэнель і Берсі на захадзе і ўсходзе сталіцы Францыі.

Зоны для купання абсталяваныя раздзявалкамі, душавымі і пляжнай мэбляй і прымеркаваныя на 150–300 чалавек.

Забарона на купанне ў Сене была ўведзеная яшчэ ў 1923 годзе праз празмернае забруджванне ракі. З таго часу французскія ўлады некалькі разоў абяцалі скасаваць забарону.

Але да канкрэтных дзеянняў перайшлі толькі перад Летнімі Алімпійскімі гульнямі-2024, якія прымаў Парыж. Улады інвеставалі 1,4 млрд еўраў у ачыстку Сены, каб на ёй правялі частку праграмы Гульняў.

Мэр Парыжа Ан Ідальга нават сама выкупалася ў рацэ мінулым летам.

Апошнія навіны