Ва УСУ паказалі відэа збіцця расейскай ракеты «Іскандэр-К»
- 31.07.2025, 20:25
Яна ляцела на Кіеў.
Украінскія вайскоўцы паказалі відэа збіцця расейскай ракеты «Іскандэр-К», якая ляцела на Кіеў падчас начнога нападу 31 ліпеня.
Пра гэта паведамляе Facebook Асобнай прэзідэнцкай брыгады імя гетмана Багдана Хмяльніцкага.
«Падчас начнога паветранага нападу на Кіеў разлік ПЗРК зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна нашай брыгады збіў варожую ракету “Іскандэр-К”», – гаворыцца ў паведамленні.
Момант збіцця варожай ракеты ўдалося зафіксаваць на відэа.