BE RU EN

Лукашэнка паскардзіўся, што ад ЗША няма "сустрэчных рухаў" за вызваленне Ціханоўскага

  • 31.07.2025, 19:25

Дыктатар таксама публічна назваў імя чыноўніка, які адказны за перамовы з ЗША.

Выступаючы на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных місій, Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на тое, што ад ЗША няма "сустрэчных рухаў" за вызваленне Сяргея Ціханоўскага і іншых палітзняволеных. Ён таксама ўпершыню публічна сказаў, хто са службоўцаў адказны за перамовы з амерыканцамі.

Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў, што падчас сустрэчы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Кітам Келагам абмяркоўваў, што амерыканцы гатовыя прапанаваць наўзамен вызвалення палітвязняў, у тым ліку і Сяргея Ціханоўскага.

- Сустрэчныя рухі павінны быць, - паскардзіўся ён і дадаў, звяртаючыся да дыпламатаў: - Думаю, Валянцін Барысавіч Рыбакоў, які вядзе паводле майго даручэння гэтыя ўсе перамовы і кантакты з амерыканцамі, вам дзесьці ў кулуарнай гутарцы - Валянцін, раскажаш (Валянцін Рыбакоў падняўся і згодна кіўнуў).

Ён таксама заявіў, што нібыта прапаноўваў амерыканцам вызваліць "некалькі тысяч" зняволеных, але тыя адмовіліся.

Адказны за перамовы з ЗША Валянцін Рыбакоў - гэта пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН і былы памочнік Лукашэнкі. Ён муж віцэ-прэм'еркі Наталлі Пяткевіч.

Апошнія навіны