BE RU EN

У Кіеве дзяўчына выжыла пасля таго, як яе выбухнай хваляй выкінула з дзявятага паверха

  • 31.07.2025, 19:07

Дзяўчыну выкінула з дома разам з ложкам.

Падчас начнога нападу на Кіеў 31 ліпеня кіяўлянка Вераніка выжыла пасля таго, як яе выбухнай хваляй выкінула з дзявятага паверха дома. Цяпер дзяўчына ў шпіталі.

Вераніка мяркуе: таму, што выбухнай хваляй адкінула разам з ложкам,у яе толькі пералом нагі.

Дзяўчына дадала, што падчас падзення была ў прытомнасці.З яе слоў, проста была сонная і не разумела, што адбываецца.

Чула выбух, і праз секунду - на зямлі. Не ведаю, як гэта наогул. Як можна было праляцець дзевяць паверхаў і застацца проста са зламанай нагой?

Што адбылося з яе бацькамі, Вераніка да гэтага часу не ведае, гаворыцца ў сюжэце.

"Не ведаю, што з бацькам, што з маці. Не ведаю, дзе яны, што з імі", - адзначыла дзяўчына.

Паводле інфармацыі Нацыянальнай паліцыі Украіны ў Telegram, колькасць ахвяр і параненых у выніку ракетнага ўдару па сталіцы павялічылася Зараз вядома пра 11 загінулых і 93 пацярпелых.

У Святашынскім раёне загінулі восем чалавек - усе яны жыхары разбуранага пад'езда дзевяціпавярховага дома, удакладнілі праваахоўнікі. Сярод забітых Расеяй - шасцігадовы хлопчык, які памёр па дарозе ў бальніцу.

У Кіеве 1 жніўня аб'явілі днём жалобы па загінулых у выніку сённяшняга расейскага нападу, паведаміў гарадскі галава Віталь Клічко ў Telegram.

У гэты дзень прыспусцяць флагі на ўсіх камунальных будынках сталіцы. Любыя забаўляльныя мерапрыемствы забаронены.

Апошнія навіны