BE RU EN

Мегамаланку даўжынёй ад Венецыі да Парыжа прызналі самай вялікай у свеце

  • 31.07.2025, 18:30

Рэкордная маланка, даўжынёй амаль 830 км., ударыла ў ЗША ў 2017 годзе.

Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА) паведаміла пра мегамаланку даўжынёй 829 км. - гэта новы рэкорд паводле памеру ўспышкі, гаворыцца на сайце арганізацыі.

“Новы рэкорд – 829 км. (515 міль) – мае хіб плюс-мінус 8 км. Ён на 61 км перавышае папярэдні рэкорд, усталяваны 29 красавіка 2020 года, калі маланка працягнулася на 768 км. плюс-мінус 8 км. над паўднёвымі штатамі ЗША», - сказана ў паведамленні.

Гэтая маланка ўдарыла 22 кастрычніка 2017 года ў небе ад Усходняга Тэхаса да наваколля Канзас-Сіці. Яе не заўважылі пры першасным аналізе здымкаў і вызначылі толькі падчас паўторнана вывучэння. СМА параўнала даўжыню маланкі з адлегласцю па прамой ад Венецыі да Парыжа.

Рэкорд быў усталяваны з дапамогай спадарожнікавых здымкаў, менавіта гэты выпадак – адзін з першых зафіксаваны геастацыянарным апаратам NOAA GOES-16.

У СМА растлумачылі ўзнікненне гэтак велізарнай маланкі тым, што яна ўтварылася ў адной з зонаў мезамаштабных канвектыўных сістэм - асаблівых навальнічных франтоў - гэта Вялікія раўніны Паўночнай Амерыкі.

СМА таксама прыводзіць іншыя рэкорды маланак на Зямлі:

самы доўгі выбліск - 17,102 плюс-мінус 0,002 секунды, быў зафіксаваны падчас навальніцы над Уругваем і Паўночнай Аргентынай у 2020 годзе;

самая вялікая колькасць загінулых непасрэдна ад маланкі - 21 чалавек падчас удару па хаціне ў Зімбабвэ ў 1975 годзе;

самая вялікая колькасць загінулых праз наступствы ўдару маланкі - 469 ахвяр разліву нафты, якая загарэлася ў рэзервуары ў Егіпце ў 1994 годзе.

Апошнія навіны