Кітайская плыўчыха ў 12 гадоў атрымала медаль чэмпіянату свету ў Сінгапуры
- 31.07.2025, 18:15
Юй Цзыдзі ўзяла бронзу ў эстафеце 4х200 комплексным плаваннем.
Кітайская плыўчыха Юй Цзыдзі ў 12 гадоў выйграла першы медаль чэмпіянату свету ў Сінгапуры - на яе рахунку бронза ў эстафеце 4х200 м комплексным плаваннем.
Юй Цзыдзі не ўдзельнічала ў фінальным заплыве, але плыла раніцай у кваліфікацыі.
Зборная Кітая ў фінале ўступіла камандам Аўстраліі і ЗША.
Юй Цзыдзі ў траўні перамагла ў 100 м. батэрфляем і 400 м. комплексам на нацыянальным чэмпіянаце, таксама на яе рахунку некалькі медалёў на чэмпіянаце краіны на кароткай вадзе, які прайшоў летась.
Кітаянка стала другой самай маладой удзельніцай у гісторыі турніру — пасля дзесяцігадовай бахрэйнскай спартсменкі Алзаін Тарэк на спаборніцтвах 2015 года ў Казані.
У Сінгапуры Юй Цзыдзі выступіла таксама на 200 м. комплексным плаваннем і батэрфляем, дзе абодва разы заняла чацвёртае месца.
У траўні World Aquatics назвала кітаянку сенсацыяй у сваіх сацсетках, тады яна ўстанавіла сусветны рэкорд для 12-гадовых у комплексным плаванні на 200 м (2 хвіліны 10,63 секунды).