Расейскія пілоты скінулі КАБ на пазіцыі ўласнай пяхоты
- 31.07.2025, 17:15
Відэафакт.
У Данецкай вобласці расейская авіяцыя скінула КАБ на пазіцыі ўласнай пяхоты, але авіябомба не здэтанавала.
Як паведамляе censor.net, справакаваць дэтанацыю змаглі аператары беспілотнікаў з 30-й ОМБр імя князя Канстанціна Астрожскага. Яны ўзарвалі бомбу і знішчылі варожую пазіцыю.