BE RU EN

Як званок Трампа спыніў канфлікт паміж Тайландам і Камбоджай.

  • 31.07.2025, 17:04

Пасярэдніцтва Малайзіі і Кітая не далі вынікаў.

Ваенны канфлікт паміж Тайландам і Камбоджай, які стаў самым сур'ёзным за апошняе дзесяцігоддзе, прыпынены пасля асабістага званка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прэм'ер-міністру Тайланда. Да гэтага пасярэдніцкія намаганні Малайзіі і Кітая не далі вынікаў, піша Reuters (пераклад - сайт Charter97.org).

Паволе звестак крыніц Reuters, толькі пасля размовы Трампа з выконваючым абавязкі прэм'ера Тайланда Пхумтамам Вечаячай, Бангкок пагадзіўся на перамовы з Камбоджай. Тайланд настойваў на двухбаковым фармаце перамоваў і спачатку адпрэчваў удзел трэціх бакоў.

Трамп, які пагражаў 36% тарыфамі на імпарт з абедзвюх краін, настаяў на перамовах, пасля чаго бакі пагадзіліся сустрэцца ў сталіцы Малайзіі Путраджаі з пасярэдніцтвам прэм'ера Анвара Ібрагіма,старшынёй у Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН).

Сустрэча завяршылася абвесткай аб спыненні агню з паўночы. Нягледзячы на недавер, які захоўваецца, і адсутнасць адводу войскаў, рэжым спынення агню выконваецца.

Канфлікт пачаўся з інцыдэнтаў на неразмечаных участках 817-кіламетровай мяжы. Абвастрэнне пачалося пасля гібелі камбаджыйскага жаўнера ў маі і падрыву тайскага вайскоўца на міне, ва ўстаноўцы якой Тайланд абвінаваціў Камбоджу.

Абодва бакі выказалі падзяку Трампу. Пасля пагаднення ў перамір'і, паводле слоў афіцыйных асоб, ЗША аднавілі перамовы ў гандлёвых пагадненнях з абедзвюма краінамі.

Апошнія навіны