BE RU EN

Завод выпуску ўдарных дронаў пад апекай Лукашэнкі набірае працаўнікоў

  • 31.07.2025, 16:04

Беларусаў вярбуюць на вытворчасць баявых беспілотнікаў дзеля вайны супраць Украіны.

Кампанія "Беспілотныя лятальныя апараты", якая вырабляе зброю для Расеі, актыўна набірае працаўнікоў. Нагадаем, гэтая "дачка" канструктарскага бюро "Беспилотные Вертолёты" сёлета збіраецца выпусціць амаль тысячу дронаў.Гэта рэактыўны крылаты беспілотнік «Аскалон» і ўдарны «Миротворец», піша zerkalo.io.

У ліпені прадпрыемства размясціла восем вакансій. Зарплаты ў кампаніі, якая пастаўляе ў Расею прамысловую зброю, не асабліва высокія для сталіцы. Напрыклад, спецыялісту аддзела знешняй кааперацыі прапануюць(пасля выплаты падаткаў) 2, 8 тыс. рублёў за месяц. Аднак у абвестцы ёсць агаворка, што канчатковы памер заробку ўсталююць паводле вынікаў сумоўя. На гэтай пазіцыі трэба ўкладаць дамовы, размяшчаць заяўкі на выраб дэталяў, шукаць падрадчыкаў і кантраляваць тэрміны вырабу.

Ад 2 тысяч рублёў прапануюць мадэльшчыку. Сярод патрабаванняў пазначаныя ўменне працаваць рукамі, лагічнае мысленне, саманавучальнасць.

Нагадаем, у чэрвені сярэдні заробак ў Беларусі склала 2717,8 рубля, а ў Менску - амаль 3600 руб.

Яшчэ адна вакансія - гэта спецыяліст у СКУД. Ён павінен арганізоўваць працу электроннага бюро пропускаў, займацца выдачай і блакіроўкай картак доступу, настройваць правы доступу і пісаць справаздачы. Заробак - ад 2 да 2, 5 тыс. рублёў (пасля выплаты падаткаў).

Столькі ж гатовыя плаціць інжынеру-тэхнолагу. Ён адказвае за тэхналагічную падрыхтоўку вытворчасці: разлічвае нормы расходу, распрацоўвае тэхналогіі вырабу, падбірае інструмент і аснастку, суправаджае запуск вырабаў у вытворчасць. Патрабуецца вышэйшая адукацыя, досвед працы не меншы за тры гады і спецыяльныя веды.

2,5-3 тыс. рублёў будуць плаціць інжынеру-нармоўшчыку. У гэтай вакансіі завод называе сябе "лідарам у галіне распрацоўкі і вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў".

Больш за 3 тысячы руб. прапануюць толькі ў адной вакансіі — вядучага бухгалтара вытворчасці.

Апошнія навіны