У Крупскім раёне васьмікласнікі паклалі камяні на рэйкі
- 31.07.2025, 15:27
Пасажырскі цягнік вымушаны быў экстранна тармазіць.
На чыгуначным пераездзе ў Крупскім раёне пасажырскі цягнік Менск — Віцебск быў вымушаны экстранна гамаваць - на рэйках былі камяні. Як высветлілася, перашкоду на шляху стварылі двое васьмікласнікаў, паведамляе прэс-служба МУС.
У міліцыі адзначылі, што падобныя «свавольствы» могуць скончыцца трагедыяй. У ліпені гэта ўжо адзінаццаты выпадак экстранага гамавання цягнікоў праз староннія прадметаў на рэйках - большасць такіх інцыдэнтаў адбываецца летам і ў сельскай мясцовасці.