Турыстка зрабіла фота легендарнай пачвары з возера Лох-Нэс
- 31.07.2025, 15:16
Нэсі вярнулася?
Наведвальніца зняла загадкавую постаць, якая вынырвае з возера Лох-Нэс. Гэта першае зафіксаванае "з'яўленне Нэсі" за доўгі час, піша nv.ua.
Новае відэа з Лох-Нэса зноў раздзьмула цікавасць да легендарнага монстру. 16 ліпеня наведвальніца па імі Лівія зняла на камеру, як чорная фігура падымаецца і апускаецца з вады непадалёк ад замка Уркгарт. На запісе чутныя здзіўленыя воклічы сведак: "Гэта дакладна не галінка!"- кажа адзін, другі дадае: "Што за чорт?”.
Генеральны дырэктар Loch Ness Centre Нагіна Ішак пракаментавала: “Гэта відэа зноў абудзіла цікавасць да возера. Ці гэта цюлень, дрэва, ці сама Нэсі - людзі зноў кажуць пра першае задакументаванае назіранне з траўня.
У Цэнтры даследаванняў Лох-Нэса з'явіўся новы капітан даследчага судна Deepscan - Стыў Глю. Ён родам з Ёркшыра, а апошнія больш за 20 гадоў жыве ў гарах Шатландыі. У 2019 годзе Стыў сам бачыў "гарбы, якія з'яўляліся і знікалі з вады”. Яму ўдалося зрабіць фота цёмнай масы на паверхні, якое ён лічыць доказам існавання пачвары.
З 2003 года Стыў з'яўляецца інструктарам у кіраванні маторнымі катарамі. Ішак дадае “ён ідэальны капітан для нашага круізу. Яго веды і асабісты досвед робяць гісторыю жывой”.
Пра Нэсі ўпершыню загаварылі яшчэ ў 565 годзе нашай эры. А самыя вядомыя фота таго, што нібыта з'яўляецца загадкавым монстрам, былі зробленыя з 1933 і 1934 гадоў. Некаторыя лічаць монстра плізіазаўрам, іншыя — гіганцкім асятром ці нават кавалкам дрэва, вынырваюць з вады пасля закісання.
На сайце lochnesssightings.com сабрана больш за 1000 паведамленняў аб назіраннях. Але да гэтага часу не існуе навукова даказанага тлумачэння - і, відавочна, менавіта гэтая таямнічасць і трымае легенду жывой.