BE RU EN

Індыйскія НПЗ спынілі закупкі расейскай нафты

  • 31.07.2025, 14:55

Гэта адбылося пасля пагроз Трампа.

Дзяржаўныя нафтаперапрацоўчыя заводы Індыі спынілі імпарт расейскай нафты пасля заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які прыстрашыў другую найбуйнейшую эканоміку Азіі 100-адсоткавымі мытамі за супрацоўніцтва з Расеяй, паведамляе The Moscow Times.

Прыпыненне закупак адбылася на гэтым тыдні, паведамілі Reuters чатыры крыніцы ў галіне. З іх слоў, ад барэляў з РФ адмовілася ў тым ліку Indian Oil Corp — найбуйнейшая нафтавая кампанія краіны, якая кіруе 10 з 20 індыйскіх НПЗ сумарнай магутнасцю 60 млн тон на год.

Акрамя таго, імпарт прыпынілі Hindustan Petroleum, Bharat Petroleum і Mangalore Refinery Petrochemical, паведамілі крыніцы. Індыйскія НПЗ, са слоў суразмоўцаў Reuters, шукаюць замену расейскім барэлям на спот-рынку і сталі закупляць нафту ў блізкаўсходніх краін OPEC і ў Заходняй Афрыцы.

Найбуйнейшымі пакупнікамі расейскай нафты ў Індыі, зрэшты, з'яўляюцца прыватныя НПЗ Reliance Industries і Nayara Energy, дзель у якой мае «Раснафта». Апошняя трапіла пад 18-ы пакет еўрапейскіх санкцый і пачала адчуваць складанасці з продажам сваіх нафтапрадуктаў.

Апошнія навіны