BE RU EN

Салігорск затапіла

  • 31.07.2025, 14:48

Магутныя ліўні не пакідаюць у спакоі беларускія гарады.

Сёння такі лівень з самай раніцы абрынуўся на Салігорск. Як піша выданне «Электронны Салігорск», многія вуліцы горада літаральна ператварыліся ў рэкі.

Так, на праспекце Міру жыхары некаторых дамоў ледзь выходзяць з пад'ездаў. А на вуліцы Маладзёжнай аўтамабілі сыходзяць пад ваду.

Прэс-служба МНС удакладняе, што ратавальнікі адпампоўваюць ваду ў сутарэннях Салігорскай цэнтральнай раённай лякарні, Спартыўна-відовішчным комплекс, дзве прадуктовыя крамы па праспекце Міру.

Апошнія навіны