Лукашэнка заклікаў да «вайсковай мабілізацыі»
- 31.07.2025, 12:27
Дыктатар баіцца краху эканомікі.
Каб утрымаць эканоміку Беларусі ад краху, патрэбная «ваенная мабілізацыя». Пра гэта 31 ліпеня заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі.
«Гэты і будучыя гады будуць вельмі складанымі і напружанымі. Таму папярэджваю ўсіх прысутных, перш за ўсё службовых асоб, якія займаюцца эканомікай. Не наракайце, але ціск і патрабаванні ў сувязі з гэтым будуць толькі падвышацца. Не толькі падчас вайны і падчас ваенных дзеянняў даводзіцца мабілізоўвацца, але і ў мірны час», — сказаў дыктатар.
Затым Лукашэнка казаў пра санкцыі, якія, з ягоных слоў, «не дзейнічаюць на эканоміку Беларусі». Дыктатар заклікаў «не звяртаць на іх увагу», але сам прысвяціў ім палову свайго выступу.