BE RU EN

Дачка Келага пра ўдар па Кіеве: Гэта адказ Пуціна на дэдлайн Трампа

  • 31.07.2025, 11:14

Крэмль адчувае рашучасць і сілу Амерыкі.

Дачка спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША ва Украіне Кіта Келага, Меган Мобс, пракаментавала ў Х масаваны ўдар па Кіеве 31 ліпеня. Яна заявіла, што Расея адчувае рашучасць ЗША.

"Кіеў падвяргаецца масаванай атацы дронаў. Не памыляйцеся, гэта адказ Пуціна на дэдлайн прэзідэнта Трампа. Ён адчувае рашучасць і сілу Амерыкі. Мы не маем права паказаць слабасць", - напісала яна.

Меган Мобс узначальвае фонд RT Weatherman Foundation, які пастаўляе Украіне гуманітарную дапамогу і вывозіць на лячэнне ў Нямеччыну амерыканскіх вайскоўцаў, якія ваявалі на баку Украіны.

Нагадаем, што Мобс 6 чэрвеня падчас масаванай атакі РФ на Украіну звярталася да бацькі Кіта Келпга. Яна заявіла, што расейцы не хочуць міру.

Таксама варта дадаць, што амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што скароціць 50-дзённы дэдлайн, які ён раней устанавіў для расейскага дыктатара Пуціна для дасягнення мірнага пагаднення аб Украіне.

Трамп 29 ліпеня заявіў, што выдзеліў Пуціну 10 дзён для таго, каб укласці мірнае пагадненне з Украінай. Інакш Расею чакаюць мыты і іншыя меры.

У ноч на 31 ліпеня расейскія дроны масавана атакавалі Кіеў. Больш за ўсё пацярпеў Саломенскі раён. Там узніклі пажары, у тым ліку ў жылых дамах, ёсць пацярпелыя.

Апошнія навіны