У Валгаградскай вобласці РФ дроны ўдарылі па чыгуначным вузле, перацяўшы рух цягнікоў
- 31.07.2025, 10:00
Таксама парушанае газазабеспячэнне.
У горадзе Кацельнікава Валгаградскай вобласці РФ пасля начной атакі БПЛА ўзнік пажар. Закрыты рух цягнікоў і парушанае газазабеспячэнне.
Пра гэта паведамляе Astrа.
Як паведаміў губернатар вобласці Андрэй Бачароў, дроны атакавалі аб'екты транспартна-энэргетычнай сферы.
Абмежаваны рух цягнікоў у раёне станцыі Тынгута Светлагорскага раёна,
На відэа з Кацельнікава відаць, што пасля атакі ўзнік пажар.