BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе зарадка электрамабіляў

  • 30.07.2025, 20:19

Даведаліся кошты.

У Беларусі даражэе зарадка электрамабіляў. Пра гэта апавясціў аператар сеткі Malanka.

Кошты павысяцца з 1 жніўня 2025 года. Кошт будзе вар'іравацца ў залежнасці ад тыпу зарадкі.

Як адзначылі ў кампаніі, павелічэнне тарыфаў звязанае «з ростам эксплуатацыйных выдаткаў, уключаючы абслугоўванне абсталявання, энэргарэсурсы і пашырэнне сеткі».

Нагадаем, што апошні раз тарыфы мяняліся ў красавіку сёлета.

Павольная зарадка будзе каштаваць Br0,49 за 1 кВт·г (раней было Br0,46), хуткая – Br0,65 (раней – Br0,61).

Тарыфы на рэзерваванне і выкарыстанне канектара пасля канца зарадкі застаюцца без зменаў.

«Нягледзячы на павышэнне, зарадка электрамабіля застаецца больш чым у два разы больш выгаднай за запраўку аналагічнага аўто з рухавіком унутранага згарання», – падкрэсліў аператар сеткі.

Апошнія навіны