BE RU EN

Мэсі чацвёрты раз прызналі найлепшым гульцом месяца ў MLS

  • 30.07.2025, 19:25

У ліпені аргентынскі форвард «Інтэр Маямі» забіў восем галоў і зрабіў тры дзейсныя перадачы.

Аргенцінскі форвард «Інтэр Маямі» Ліянэль Мэсі прызнаны найлепшым футбалістам MLS паводле вынікаў ліпеня. Пра гэта паведамляецца на сайце лігі.

За справаздачны перыяд 38-гадовы Мэсі ў шасці матчах забіў восем галоў і зрабіў тры дзейсныя перадачы.

Мэсі аформіў шэсць дубляў у апошніх сямі матчах MLS, пачынаючы з 28 траўня. З 18 галамі ён займае першае месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў лігі ў гэтым сезоне.

Мэсі ўжо чацвёрты раз атрымаў узнагароду найлепшаму гульцу месяца з моманту пераходу ў MLS у 2023 годзе. Паводле гэтага паказніку васьміразовы ўладальнік «Залатога мяча» саступае толькі Крысу Вандалоўскі (сем), Лэндану Донавану (шэсць), Хасэфу Марцінесу (шэсць), Карласу Руісу (шэсць) і Лучана Акосту (пяць).

Апошнія навіны