BE RU EN

Польскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў кантэйнерах з Кітая

  • 30.07.2025, 19:06

У кожным кантэйнеры было 40 тысячаў пачкаў.

Польскія мытнікі ў Малашэвічах каля мяжы з Беларуссю затрымалі кантрабандныя цыгарэты з беларускімі акцызамі. Як паведамляе Люблінская мытна-падатковая служба, цыгарэты знайшлі ў двух чыгуначных кантэйнерах, якія прыбылі з Кітая.

У кожным кантэйнеры было 40 тысячаў пачкаў кантрабандных цыгарэтаў, схаваных сярод легальнага тавару.

Агульны кошт гэтага тавару складае блізу 1,4 мільёна злотых (прыкладна 380 тысячаў даляраў). Цяпер паводле гэтай справы вядзецца расследаванне.

Канфіскаваныя цыгарэты выправілі на склад падатковай управы, дзе яны будуць захоўвацца да пастановы суда. Пасля канфіскацыі цыгарэты знішчаць.

Апошнія навіны