BE RU EN

У Індыі ў пацыенткі выявілі невядомую раней групу крыві

  • 30.07.2025, 18:04

У крыві ёсць новы антыген, які раней не быў апісаны.

Лекары ў Індыі выявілі невядомую раней групу крыві з антыгенам CRIB, паведамляе мясцовае выданне The New Indian Express.

Новую групу крыві выявілі ў 38-гадовай пацыенткі са штата Карнатака ў Індыі. Лекары вызначылі яе групу крыві як першую станоўчую, аднак ні адна з донарскіх дозаў не падышла ёй.

Узоры выправілі на даследаванне ў Вялікую Брытанію. Там, у Міжнароднай лабараторыі групаў крыві цягам дзевяці месяцаў вывучалі кроў жанчыны і высветлілі, што ў яе ёсць новы антыген, які раней не быў апісаны.

На 35-м кангрэсе Міжнароднага таварыства пералівання крыві (ISBT) навукоўцы паведамілі, што знаходка раней невядомага антыгена CRIB (Cromer India Bangalore) стала падставай для яго ўнясення ў існую сістэму групаў крыві Cromer.

Апошнія навіны