BE RU EN

NSJ: Кітай зробіць фатальную памылку

  • 30.07.2025, 16:53

Тайвань гатовы да абароны.

На фоне зацягнутай вайны ва Украіне растуць асцярогі, што Кітай можа паспрабаваць атакаваць Тайвань на прыклад расейскага ўварвання ва Украіну. Аднак экспэрты папярэджваюць, што падобны крок стане фатальнай памылкай, піша National Security Journal (пераклад - сайт Charter97.org).

У адрозненне ад Украіны, Тайвань – гэта «востраў-цытадэль», абаронены складанай пратокай, якая робіць высадку кітайскіх войскаў вельмі рызыкоўнай і лагістычна складанай аперацыяй. Народна-вызваленчая армія Кітая ніколі не праводзіла маштабных амфібійных аперацый, тым больш пад агнём.

Акрамя таго, ЗША і саюзнікі, уключаючы Японію і Аўстралію, не змогуць застацца ў баку — у выпадку нападу канфлікт імгненна перарасце ў міжнародны крызіс. Тайвань ужо выбудоўвае абарону: ад беспілотнікаў да мабільных ракетных установак, робячы стаўку на асіметрычную абарону, якую Украіна выбудоўвала ўжо ў працэсе баявых дзеянняў.

Урок з Украіны такі: перамога магчымая, але яна патрабуе велізарных ахвяр, палітычнай стойкасці і часу. Расея прасоўваецца павольна, коштам тысяч жыццяў, і толькі дзякуючы таталітарнай сістэме можа ўтрымліваць курс. У Кітая ж, які залежыць ад эканамічнай стабільнасці і грамадскага даверу, няўдача можа абярнуцца унутраным крызісам.

Калі Пекін разлічвае на хуткую перамогу - гэта ілюзія. Тайвань гатовы абараняцца, яго падтрымліваюць супольнікі, а геаграфія дае час. І як паказвае гісторыя: нават старанна спланаваныя кампаніі бурацца пад націскам рэальнасці вайны.

Апошнія навіны