Зніклая ў гарах Пакістана нямецкая біятланістка загінула
- 30.07.2025, 16:38
Лаўра Дальмаер трапіла пад каменяпад.
Нямецкая біятланістка Лаўра Дальмаер загінула ў выніку каменяпаду ў гарах Каракорум у Пакістане. Пра гэта паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на мэнэджмэнт спартоўкі, паведамляе Tagesschau.
Дальмаер быў 31 год. Яна трапіла пад каменяпад 28 ліпеня на вышыні прыкладна 5700 метраў падчас узыходжання на пік Лайла.
Адразу пасля каменяпаду Дальмаер была яшчэ жывая. Яе напарніца патэлефанавала у экстранныя службы, аднак аператыўна дабрацца да біятланісткі ратавальнікам не ўдалося праз дрэннае надвор'е.
Лаўра Дальмаер-адна з найбольш паспяховых біятланістак 2010-х гадоў. Яна ўладальніца Кубка свету ў сезоне 2016/2017, двухразовая алімпійская чэмпіёнка і сяміразовая чэмпіёнка свету. Дальмаер закончыла кар'еру ва ўзросце 25 гадоў, патлумачыўшы гэта адсутнасцю неабходнай матывацыі.