BE RU EN

Трамп абвясціў пра «штраф» для Індыі за гандаль з Расеяй

  • 30.07.2025, 16:16

Прэзідэнт ЗША анансаваў мыты.

Прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў, што з 1 жніўня Злучаныя Штаты ўводзяць экспартную мыту сумай 25% у дачыненні да Індыі. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Truth Social.

Амерыканскі лідар заявіў, што на працягу многіх гадоў ЗША вялі з Індыяй «даволі невялікі бізнэс, бо іх тарыфы занадта высокія, ... > і ў іх самыя жорсткія і агідныя неграшовыя гандлёвыя бар'еры сярод усіх краін».

Са слоў Трампа, Індыя купляла «большую частку сваёй вайсковай тэхнікі ў Расеі і з'яўляюцца найбуйнейшым пакупніком расейскіх энэрганосьбітаў разам з Кітаем у той час, калі ўсе хочуць, каб Расея спыніла забойствы ва Украіне».

«Таму Індыя будзе плаціць тарыф сумай 25% плюс штраф за вышэйпададзены, пачынаючы з 1 жніўня», — напісаў Трамп.

Іншых падрабязнасцяў пра штраф для Індыі ён не падаў.

Апошнія навіны