BE RU EN

За прагляд кватэры ў менскім доме бяруць 7000 рублёў

  • 30.07.2025, 12:44

Чаму?

У «Паўночным беразе» анансавалі хуткі старт продажаў кватэр у новабудоўлі «Lake Views». Дом трапіў у катэгорыю «Калекцыйных», таму ўмовы куплі квадратаў у ім, мякка кажучы, нестандартныя.

Каб запісацца на прагляд кватэры з чарнавым аздабленнем і трохметровымі столямі, пакупніку давядзецца ўнесці дэпазіт на 7 тысяч рублёў, піша onliner.by.

Забудоўнік пакуль не раскрывае ўсю інфармацыю аб новабудоўлі Lake Views, але відавочна, што цікавасць да яе ўжо падагрэтая. Пра дом вядома толькі тое, што ён уведзены ў эксплуатацыю і мае зменную паверхавасць: ад 6 да 8 узроўняў. Паводле праекту, у яго ёсць уласны двор на стылабаце. За кожнай кватэрай замацавана асобнае парковачнае месца.

Новабудоўля прапісалася на першай берагавой лініі Цнянскага вадасховішча. Каб на свае вочы ўбачыць усю гэтую прыгажосць знутры, будзьце гатовыя выкласці за прагляд 7 тысяч рублёў.

- Гэта зваротны дэпазіт, які мы будзем прасіць размясціць у нашым банку-партнёры, — тлумачыць начальніца аддзела маркетынгу «Паўночнага берага» Ларыса Фішман.

- Толькі пасля размяшчэння дэпазіту будзе ажыццяўляцца запіс на кансультацыю ў калекцыйных дамах. Lake Views - гэта першы калекцыйны дом катэгорыі ультрапрэміум у «Паўночным беразе». Продажы гэтага дома таксама будуць ажыццяўляцца толькі пасля таго, як патэнцыйны пакупнік размесціць дэпазіт сумай 7000 беларускіх рублёў.

Пры куплі кватэры дэпазіт закрываецца і можа быць залічаны ў аплату дамовы. Калі ўгода не была здзейсненая, грошы можна будзе зняць у любы момант. Пасля размяшчэння дэпазіту і аб'явы старту продажаў мы запісваем патэнцыйнага пакупніка на прагляд кватэр і агучваем кошты.

Са слоў Ларысы Фішман, гэта новы фармат на сталічным рынку нерухомасці, але кватэры сапраўды ўнікальныя.

- Такога блізкага размяшчэння да вады практычна няма нідзе ў Менску. Акрамя таго, дом з трохметровымі столямі, паркоўкай, кладоўкамі і прыватным дваром на стылабаце. Мы хочам, каб старт продажаў прайшоў у максімальна прыватным фармаце для будучых пакупнікоў, — рэзюмавала начальніца аддзела маркетынгу.

Апошнія навіны