BE RU EN

Кампанія Mark Formelle трапіла ў скандал

  • 30.07.2025, 12:04

СММнік абразіў жанчыну.

Беларускі вытворца адзення Mark Formelle трапіў у скандал. Гучнае абмеркаванне выклікаў адказ на паведамленне дзяўчыны ў сацсетках.

«Чаму шыеце на рост 170-176 (жаночы). Мне здаецца, што трэба таксама шыць на рост 158-164», — звярнулася да кампаніі ў Treads карыстальніца сацсеткі.

«Кажуць: «Калі здаецца — хрысціцца трэба. Але, на наш погляд, варыянт нагледзець нешта ў дзіцячым аддзеле або скарыстацца паслугамі атэлье — куды больш працоўны», — у хамскай манеры адказаў афіцыйная старонка Mark Formelle.

Паведамленне выклікала хвалю абурэння з боку беларусаў.

Сайт Charter97.org сабраў рэакцыю на скандальнае паведамленне ў сацсетках:

Апошнія навіны