На Камчатцы адбыўся самы магутны за 73 гады землятрус
- 30.07.2025, 7:35
Ёсць разбурэнні, абвешчана пагроза цунамі.
На Камчацкай паўвыспе адбыўся самы магутны за апошняе дзесяцігоддзе землятрус. У раснйскім рэгіёне пашкоджана адміністрацыйная інфраструктура і абвешчаная пагроза цунамі. Гэта наймацнейшы землятрус у рэгіёне з 1952 года, заявілі ў геафізічнай службе РАН.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія суполкі.
Першыя падземныя штуршкі пачаліся ў горадзе Паўночна-Курыльск а 11:30 паводле мясцовага часу.
Са слоў відавочцаў, у гэты момант задрыжала мэбля, у крамах з паліц крам пападаў тавар, пачала падаць бытавая тэхніка і спрацоўваць сігналізацыі ў аўтамабіляў.
Паводле папярэдняй ацэнкі сейсмолагаў, сіла штуршка склала да 7,9 балаў.
Са звестак расейскіх СМІ, землятрусы адбыліся таксама ў Паўночна-Курыльску і Петрапаўлаўску. У асобных раёнах Петрапаўлаўска-Камчацкага адчуваліся штуршкі сілай 7-8 балаў.
Губернатар Сахалінскай вобласці Валерый Лімарэнка паведаміў, што ў рэгіёне абвешчаная пагроза цунамі, праводзіцца эвакуацыя жыхароў на ўзвышша з патэнцыйна небяспечнай зоны.
«Экстранныя службы працуюць у поўным аб'ёме, сітуацыя пад кантролем. Прымаюцца ўсе неабходныя меры для гарантавання бяспекі людзей і аднаўлення нармальнага жыцця ў раёне», - напісаў ён.
Пашкоджаны дзіцячы садок
Губернатар Камчацкага краю Уладзімір Соладаў паведаміў, што рэгіён зазнаў «наймацнейшыя штуршкі за апошняе дзесяцігоддзе».
«Абвешчаная пагроза цунамі, сіла хвалі ўдакладняецца, заклікаю ўсіх не набліжацца да берагавой лініі ў цунамі-небяспечных раёнах і сачыць за аб'явамі праз гучную сувязь», - адзначыў Соладаў.
У дзіцячым садку №15 «Крынічка» ў горадзе Паўночна-Курыльск абвалілася частка фасада. Унутры дзяцей не было - у памяшканні праводзіўся рамонт і рабочыя змаглі своечасова пакінуць будынак.
Пагроза цунамі і новыя штуршкі
Пасля землятрусу Нацыянальная ўправа акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША абвясціла пагрозу цунамі на паўвыспе Аляска.
Пра пагрозу цунамі для ўзбярэжжа сваёй краіны паведаміла і метэаралагічнае агенцтва Японіі.
Тым часам, як паведамляюць расейскія СМІ, першыя хвалі цунамі дасягнулі берагоў Паўночнага Курыльска.
На Камчатцы адбыўся новы падземны штуршок магнітудай 5,8 балаў.