BE RU EN

Трамп: Ультыматум для Расеі скончыцца праз 10 дзён

  • 29.07.2025, 20:52

Пасля гэтага ЗША пачнуць уводзіць мыты.

Дэдлайн ва ўрэгуляванні вайны РФ ва Украіне скончыцца праз 10 дзён, пачынаючы з 29 ліпеня, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп на борце самалёта Air Force One перад вылетам з Шатландыі.

«10 дзён ад сёння. Потым мы ўвядзем мыты. Гэта відавочна паўплывае на Расею, але ён [Пуцін] хоча, каб вайна прадаўжалася. Але мы ўвядзем мыты. Можа, паўплывае на іх, а можа, і не», – сказаў Трамп.

Ён таксама заявіў, што «прарабіў выдатную працу ў пяці войнах». «Думаеце, я за гэта нешта атрымаю? Не», – сказаў прэзідэнт ЗША.

14 ліпеня Трамп заявіў, што незадаволены Расеяй, і паабяцаў другасныя мыты «прыкладна 100%» у адносінах да краіны і яе гандлёвых партнёраў у выпадку адсутнасці прагрэсу ва ўрэгуляванні вайны з Украінай цягам 50 дзён.

Аднак напярэдадні, 28 ліпеня, Трамп заявіў, што «вельмі расчараваны» ў расейскім дыктатару Уладзіміру Пуціну і скараціў пастаўлены тэрмін да 10–12 дзён.

Апошнія навіны