Пад Гародняй злавілі сома-гіганта
- 29.07.2025, 17:54
Даўжыня рыбіны - большая за 170 см.
Пад Гародняй рыбакі злавілі сома, які быў памерам з чалавека.
Гэты незвычайны ўлоў стаў сапраўднай падзеяй для мясцовых аматараў рыбалкі, піша партал NewGrodno.by. Гарадзенцы Максім і Ала адправіліся на Нёман у пошуках судака, але іх чакаў сюрпрыз.
Увечары нешта ўзялося, і яны адразу зразумелі - гэта незвычайная рыбіна. Пасля амаль паўтары гадзіны напружанай барацьбы гарадзенцам удалося выцягнуць з вады гіганцкага сома даўжынёй блізу 170 см.