У Менску ў раку Свіслач выцеклі нафтапрадукты
- 29.07.2025, 17:27
Там працуе МНС.
У Цэнтральным раёне Менска, у раёне станцыі Таварыства выратавання на вадзе, на рацэ Свіслач зафіксаваны выцек нафтапрадуктаў з пантона, паведамілі ў Мінпрыроды.
Выцек здарыўся 29 ліпеня. На месцы працуюць супрацоўнікі прыродаахоўнай галіны і МНС. Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю (РЦАК) зрабілі адбор проб вады. Супрацоўнікі МНС устанавілі бонавыя загароды і правялі адпампоўванне забруджанай вады.
«Маштаб забруджвання папярэдне ацэньваецца як лакальны», - паведамілі ў ведамстве.