BE RU EN

Што будзе з Расеяй праз 10 дзён пасля заканчэння ўльтыматуму Трампа?

  • 29.07.2025, 15:06

У Reuters агучылі сцэнар.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нечакана рэзка паскорыў увядзенне самых жорсткіх санкцый супраць расейскай нафты - цяпер у Крамля ёсць усяго 10-12 дзён, каб дамовіцца аб спыненні вайны з Украінай. Інакш пачнуць дзейнічаць другасныя санкцыі, якія пагражаюць паралізаваць галоўную крыніцу даходу Расеі.

Інфармагенцтва Reutersпрадракае Расеі цяжкія дні.

Выступаючы ў Шатландыі побач з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кейрам Стармерам, Трамп пацвердзіў: замест абяцаных 50 дзён Расея атрымлівае крыху больш за тыдзень, перш чым пачнецца поўная забарона на экспарт нафты праз трэція краіны.

Пакупнікоў расейскай нафты — у першую чаргу Індыю і Кітай - чакаюць 100% мыты.

Бюджэт Пуціна трашчыць па швах

Найбольшы ўдар прыйдзецца па самой Расеі. Экспарт нафты і газу ў апошнія гады забяспечваў ад 30 да 50% даходаў федэральнага бюджэту. І калі Індыя сапраўды пойдзе на саступкі ЗША і адмовіцца ад паставак з Расеі (што цалкам магчыма на фоне напружаных гандлёвых перамоў з Вашынгтонам), бюджэт Пуціна пачне трашчаць па швах.

Кітай, магчыма, працягне закупкі, але ўжо па больш нізкім коштам, карыстаючыся адчайным становішчам Масквы.

Рынак гатовы да шоку

Гэтая пастанова можа цалкам перакуліць сусветны рынак нафты. Толькі ў чэрвені Расея экспартавала 4,68 млн барэляў нафты за дзень, што складае блізу 4,5% сусветнага попыту, а таксама 2,5 млн барэляў нафтапрадуктаў — паводле звестак Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (IEA). Адразанне гэтай плыні выкліча сур'ёзны дэфіцыт.

Крэмль нервуецца: пайшлі першыя пагрозы

Акрамя таго, Крэмль ужо пачаў дэманстраваць, што гатовы да крокаў у адказ: нядаўна на дзень былі заблакаваныя замежныя танкеры ў порце Новарасійска, які забяспечвае больш за 2% сусветных паставак нафты. Гэта выглядала як відавочнае папярэджанне.

Экспэрты папярэджваюць: захады Трампа могуць выклікаць рэзкі рост коштаў нафты, што ўдарыць па сусветнай эканоміцы і асабліва па інфляцыі ў ЗША. Гэта стрымліваючы фактар. Але сам Трамп раней ужо даказаў, што не ўсе яго пагрозы — пустыя словы: у чэрвені ён сапраўды аддаў загад на бамбаванне ядзерных аб'ектаў Ірана.

Нафта - пад прыцэлам. Запасных варыянтаў мала

На гэтым фоне нават рост здабычы ў краін OPEC+ (Савудаўская Арабія, ААЭ, Кувейт) не выклікае рынкам спакою: іх рэзервовыя магутнасці абмежаваныя, і кампенсаваць раптоўнае знікненне расейскай нафты яны змогуць толькі часткова. Вынік: нафтавая «бомба запаволенага дзеяння» пад расейскім экспартам ужо цікае. І цяпер кнот падпаліў асабіста Трамп, адзначаюць экспэрты.

Апошнія навіны