BE RU EN

«Смак цукерак і шакаладак збянтэжыў»

  • 29.07.2025, 12:24

Якасць беларускіх прысмакаў значна ўпала.

Пра гэта сайту Charter97.org расказала чытачка Людміла:

- Мяжа падзяліла нашу сям’ю. Радуе толькі адное, што пакуль яшчэ бацькі маюць здароўе прыехаць да нас, што ёсць магчымасць не толькі віртуальна паглядзець ды паслухаць адзін аднаго, а прытуліць сваіх родны, расцалаваць ды размаўляць-размаўляць безупынна, піша ў рэдакцыю Charter97.org чытачка Людміла.

Кожны раз як прывітанне з радзімы прашу бацькоў прывезці камунаркаўскіх цукерак ды спартакаўскіх шакаладак. Так яны і робяць. Але гэтым разам сын адмовіўся есці шакаладны батончык, маўляў, нясмачны. Я дык сумелася, бо дзеці мае рэдка ядуць цукеркі, салодкім не распешчаныя. А потым наважыла пачытаць склад батончыка. І сапраўды, склад змяніўся. Какава-масла часткова замененае пальмавым алеем. Таму і смак ужо зусім іншы.

Некалі беларускія цукеркі мелі добрую славу і вытанчаны смак. Згадайце толькі “Сталічныя”, “Грыльяж”, “Алёнку”, “ Птушынае малако”, “Мінчанку”. Цяпер жа кошт гэтых цукерак стаў задужа высокі, а якасныя цукеркі замяняюць новымі прадуктамі, пра смак якіх можна сказаць двума словамі: ліпнуць да зубоў.

Яно і не дзіва сённяшнім днём, калі ў краіне заняпад, то ўсё часцей і часцей з’яўляюцца паведамленні пра няякасныя беларускія прадукты.

А што да цукерак… Некалі ўласнік фабрык быў “раскулачаны”, а прадпрыемствы перададзеныя пад дзяржаўны кантроль. Таму такая і якасць, і цана. Як некалі была прыказка “усё вакол калхознае, усё вакол маё”. Праўда, калі гаспадара-ўласніка няма, то ўсё занепадае.

Апошнія навіны